1 КАРЫНФЯНАЎ 10:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыгледзьцеся да Ізраэля паводле цела: ці тыя, што ядуць ахвяры [з ахвярніка], не ёсць удзельнікамі ахвярніка? Біблія (пераклад А.Бокуна) Паглядзіце на Ізраіль паводле цела: ці тыя, якія ядуць ахвяраванае, ня ёсьць супольнікамі ахвярніка? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Паглядзеце на Ізраіля па плоці: тыя, што ядуць ахвярнае, ці ня супольнікі яны ахвярніка? |
Кожны мужчына са святарскага роду будзе спажываць гэтае мяса на святым месцы: гэта святая рэч.
Для ахвяры за грэх, як для ахвяры за праступак: адзін закон і той, і другой ахвяры; хай яна належыць святару, які складаў гэтую ахвяру.
і бацькам не толькі тых абрэзаных, што прынялі абразанне, але і тых, якія ідуць слядамі той веры бацькі нашага Абрагама, якая была ў ім у неабрэзанасці.
Ці ж не ведаеце, што тыя, што працуюць пры святыні, ядуць тое, што са святыні, а тыя, што паслугуюць пры ахвярніку, бяруць долю з ахвярніка?
І хто будзе трымацца гэтага правіла, таму супакой і міласэрнасць, і Ізраэлю Божаму.
Не зможаш есці ў гарадах тваіх дзесяціны са збожжа, віна і алівы тваёй, першародных бычкоў і авечак, ані ўсяго таго, на чым прысягнуў ты і што захацеў скласці на добраахвотную ахвяру, ані першага плёну рук тваіх.