ЯНА 19:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) [і падыходзілі да Яго,] і казалі: «Прывітаны будзь, Цар Юдэйскі!», і білі Яго па твары. Біблія (пераклад А.Бокуна) і казалі: «Радуйся, Валадару Юдэйскі!», і білі Яго па шчаках. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і казалі: радуйся, Цару Юдэйскі! І білі яго па шчоках. |
і, сплёўшы вянок з церняў, усклалі Яму на галаву; і далі Яму трысціну ў правую руку; і, укленчыўшы перад Ім, здзекаваліся з Яго, кажучы: «Радуйся, Цар Юдэйскі!»
Увайшоўшы да Яе, Анёл прывітаў: «Радуйся, ласкі поўная, дабраславёная Ты між жанчынамі, Госпад з Табою».
Калі гэта сказаў, дык адзін з паслугачоў, што блізка стаяў, даў Ісусу поўху, кажучы: «Так адказваеш першасвятару?»
Дык увайшоў зноў у прэторыю Пілат і, паклікаўшы Ісуса, сказаў Яму: «Ты – Цар Юдэйскі?»