ЯНА 16:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта ўсё расказваў вам у прыпавесцях; прыходзіць гадзіна, што ўжо не ў прыпавесцях расказваць буду вам, але яўна абвяшчу вам пра Айца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта ў прыказках гаварыў Я вам, але прыходзіць гадзіна, калі ўжо ня буду гаварыць у прыказках, але адкрыта абвяшчу вам пра Айца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дагэтуль Я гаварыў вам прытчамі; але настае часіна, калі ня буду гаварыць вам прытчамі, а проста абвяшчу вам пра Айца. |
Адкрыю вусны мае ў прыпавесцях, выказваць буду тое, што было скрыта ад стварэння свету.
І сказаў я: «О Госпадзе Божа! Яны кажуць пра мяне: “Ці ён не прыпавесці расказвае?”»
Тады абступілі Яго юдэі і казалі Яму: «Дакуль будзеш бянтэжыць душу нашу? Калі Ты – Хрыстос, скажы нам яўна».
Такую прыпавесць сказаў ім Ісус; але яны не зразумелі, што значыць тое, што ім гаварыў.
Выключаць вас з сінагог; нават надыходзіць гадзіна, што кожны, хто забівае вас, будзе думаць, што паслугу Богу робіць.
Вось жа, надыходзіць гадзіна, і ўжо надышла, калі расцярушыцеся кожны ў свой [бок], а Мяне аднаго пакінеце; але Я не адзін, бо Айцец са Мной.
але мы стрымліваемся ад скрытых учынкаў сораму, не кідаемся ў хітрыкі ды не фальшуем слова Божага, але адкрытым вяшчэннем праўды прадстаўляем сябе перад Богам сумленню кожнага чалавека.