Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЯНА 12:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Пакуль маеце святло, верце ў святло, каб былі вы сынамі святла». Гэта сказаў Ісус і адышоў, ды схаваўся ад іх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Пакуль маеце сьвятло, верце ў сьвятло, каб сталіся вы сынамі сьвятла». Гэта сказаў Ісус і, адыйшоўшы, схаваўся ад іх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

пакуль сьвятло з вамі, верце ў сьвятло, і будзьце сынамі сьвятла. Сказаўшы гэта, Ісус адыйшоў і зьнік ад іх.

Глядзіце раздзел



ЯНА 12:36
17 Крыжаваныя спасылкі  

Устань, заззяй, бо прыйшло святло тваё і заяснела слава Госпада над табою.


І, пакінуўшы іх, выйшаў за горад у Бэтанію, і там застаўся.


Вы – святло свету. Не можа схавацца горад, што размешчаны на версе гары.


Дык пахваліў гаспадар аканома нягоднага, што разумна зрабіў. Бо сыны гэтага веку разумнейшыя ў сваім родзе за сыноў святла.


ён прыйшоў на сведчанне, каб прадставіць сведчанне аб Святле, каб усе паверылі праз яго.


Таму Ісус не хадзіў ужо яўна сярод юдэяў, але адышоў адтуль у мясцовасць паблізу пустыні, у горад, які называецца Эфраім, і там заставаўся з вучнямі Сваімі.


Ды хоць так многа знакаў учыніў Ён перад імі, не верылі ў Яго,


Я святлом прыйшоў у свет, каб кожны, хто верыць у Мяне, не заставаўся ў цемры.


а кожны, хто чыніць праўду, ідзе да святла, каб выявіліся ўчынкі яго, бо яны ў Богу былі ўчынены».


Затым зноў пачаў прамаўляць да іх Ісус, кажучы: «Я святло свету, хто ідзе за Мной, не ходзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця».


Дык юдэі схапілі камяні, каб кідаць у Яго, але Ісус скрыўся і выйшаў са святыні, прайшоўшы між імі, і пайшоў далей.


Бо былі вы калісьці цемраю, а цяпер вы – святло ў Госпадзе, дык і жывіце, як сыны святла.


бо ўсе вы – сыны святла і сыны дня. Мы не належым ані ночы, ані цемры.


Мы ж, якія належым дню, будзем цвярозымі, адзетымі ў панцыр веры і любові і ў шлем надзеі збаўлення.