ЭФЭСЯНАЎ 1:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) якая ёсць Цела Яго, поўня Таго, Які ўсё ўсім напаўняе. Біблія (пераклад А.Бокуна) якая ёсьць Цела Ягонае, поўня Таго, Які ўсё ў-ва ўсім напаўняе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) якая ёсьць Цела Ягонае, поўнасьць Таго, Хто напаўняе ўсё ва ўсім. |
А калі ўжо ўсё будзе Яму падначалена, тады і Сам Сын падначаліцца Таму, Хто Яму падначаліў усё, каб Бог быў усім ва ўсіх.
каб цяпер сталася вядомай начальствам і ўладам нябесным праз Царкву разнастайная мудрасць Бога
а таксама пазнаць любоў Хрыста, найвышэйшае веданне, каб напоўніліся вы ўсёю поўняй Бога.
аж пакуль не дойдзем усе да адзінства веры і пазнання Сына Божага, да чалавека дасканалага, да поўнай меры веку поўні Хрыстовай,
Цяпер радуюся я з цярпенняў маіх за вас і дапаўняю тое, чаго нестае з пакут Хрыстовых, у сваім целе за Цела Яго, якім ёсць Царква,
і не трымаючыся Галавы, ад Якой усё цела, суставамі і вязямі злучанае і змацаванае, расце ўзрастаннем Божым.
дзе ўжо няма грэка і юдэя, абразання і неабразання, іншаземца, скіфа, нявольніка і вольнага, але ўсё і ва ўсім Хрыстос.
І супакой Бога, да якога вы і пакліканы ў адным целе, хай пануе ў сэрцах вашых. І будзьце ўдзячныя.