ЭСТЭР 6:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
І раптам спытаўся цар: «Хто там на панадворку?» А гэта прыйшоў Аман на знешні панадворак царскага дома параіць цару, каб ён загадаў павесіць на шыбеніцы, якую [Аман] яму падрыхтаваў, Мардахэя.
І сказаў валадар: «Хто на панадворку?» А Аман прыйшоў на вонкавы панадворак дому валадара сказаць валадару, каб павесілі Мардэхая на дрэве, якое ён падрыхтаваў для яго.
І сказаў цар: хто на двары? Аман прыйшоў тады на зьнешні двор царскага дома пагаварыць з царом, каб павесілі Мардахэя на дрэве, якое ён падрыхтаваў для яго.
«Усе паслугачы цара і ўсе правінцыі, што знаходзяцца пад уладаю яго, ведаюць, што для ўсіх адзін закон: ці то для мужчыны, ці то для жанчыны; хто ўвойдзе на ўнутраны царскі панадворак не запрошаны, — будзе ён пакараны смерцю адразу ж; хіба што часам цар працягне да яго свой залаты скіпетр, каб ён мог жыць; а я ўжо трыццаць дзён не была клікана да цара».
І сталася на трэці дзень, што Эстэр, апрануўшыся ў царскія шаты, стала на панадворку царскага дома і затрымалася перад царскім палацам. Цар жа сядзеў на сваім троне ў пярэднім пакоі палаца, насупраць брамы дома.
І сказала яму жонка яго Зарэс ды іншыя прыяцелі: «Загадай прыгатаваць высокі слуп вышынёю ў пяцьдзесят локцяў і раніцай скажы цару, каб павесілі на ім Мардахэя; і тады пойдзеш з царом вясёлы на застолле». Спадабалася яму парада, і загадаў паставіць высокі слуп.
Калі гэта цар пачуў, спытаўся: «Што за гэту вернасць атрымаў Мардахэй, якую пашану і ўзнагароду?» І сказалі яму паслугачы яго і памочнікі: «Ён не атрымаў зусім ніякай узнагароды».
Дык сказаў адзін з еўнухаў, Гарбона, які быў на службе ў цара: «Вось нават слуп, які паставіў Аман для Мардахэя, які раіў дабро для цара, стаіць у доме Амана, маючы вышыню ў пяцьдзесят локцяў». Сказаў яму цар: «Павесьце яго на ім».