Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭКЛЕЗІЯСТА 10:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Сэрца мудрага [звяртаецца] у правы бок, а сэрца неразумнага — у левы.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Сэрца мудрага [зьвяртаецца] ў правы бок, а сэрца дурня — у левы.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Сэрца мудрага - праваруч, а сэрца бязглуздага - леваруч.

Глядзіце раздзел



ЭКЛЕЗІЯСТА 10:2
11 Крыжаваныя спасылкі  

Мудрасць разумнага — пазнанне свайго шляху, а неразумнасць бязглуздых — блуканне.


Вусны мудрых распаўсюдзяць веды; сэрца бязглуздых — не будзе вернае.


Дзеля чаго каштоўнасць у руцэ бязглуздага? Дзеля таго, каб набыць мудрасць, не хапае яму разважлівасці.


Калі ступіцца сякера і ляза яе не навострыш, больш становіцца працы, але плёнам стараннасці будзе мудрасць.


Неразумны шмат гаворыць: «Не ведае чалавек, што будзе потым, і, што па ім станецца, хто можа яму паказаць?»


Што толькі можа рабіць рука твая, выконвай несупынна, бо ў пекле, куды ты спяшаешся, не будзе ані працы, ані розуму, ані мудрасці, ані ведаў.


І Ён паставіць авечак праваруч Сябе, а казлоў – леваруч.


Дык шукайце ж перш Валадарства Божага і Яго справядлівасці, а ўсё іншае дадасца вам.


Дык калі вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ўгары ёсць, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога;