ды рашылі паслаць вестуноў да ўсяго Ізраля ад Бээр-Сэбы аж па Дан, каб прыбылі яны святкаваць Пасху ў гонар Госпада, Бога Ізраэля, у Ерузалім; бо большасць не святкавала яе, як было законам прадпісана.
ЭЗДРЫ 7:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Мною выдадзена пастанова, што, калі хто ў маім царстве з народа Ізраэля, ці то са святароў яго, ці з левітаў захоча ісці ў Ерузалім, хай ідзе з табой. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад мяне выдадзены загад, што ўсе з народу Ізраіля, і са сьвятароў і лявітаў у валадарстве маім, якія жадаюць дабраахвотна ісьці ў Ерусалім, няхай ідуць з табою, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мною дадзены загад, каб у царстве маім кожны з народу Ізраілевага і сьвятароў яго і лявітаў, хто жадае ісьці ў Ерусалім, ішоў з табою. |
ды рашылі паслаць вестуноў да ўсяго Ізраля ад Бээр-Сэбы аж па Дан, каб прыбылі яны святкаваць Пасху ў гонар Госпада, Бога Ізраэля, у Ерузалім; бо большасць не святкавала яе, як было законам прадпісана.
Калі ёсць хто з вас з народа Яго, дык хай Бог яго будзе з ім, і хай ідзе ён у Ерузалім, які ў Юдэі, і збудуе дом Госпаду, Богу Ізраэля: гэта той Бог, што ў Ерузаліме.
Але ў першы год Кіра, цара Бабілона, цар Кір выдаў дэкрэт адбудаваць гэты дом Божы.
Вестуны, якіх паслалі, спяшаліся выканаць загад цара; калі цар і Аман спраўлялі застолле — хутка і ў Сузах быў вывешаны эдыкт, чым выклікаў у самім горадзе замяшанне.
І цар загадаў, каб так сталася. І неўзабаве ў Сузах быў вывешаны эдыкт, і дзесяць сыноў Амана былі павешаны.
За Табою першынства ў дзень магуцця Твайго, у ззянні святым, з улоння на досвітку нарадзіў я Цябе».
Выдаю дэкрэт, каб на ўсім абсягу майго царства шанавалі і трымцелі перад Богам Даніэля: бо Ён ёсць Бог жывы і трывае на векі; і Валадарства Яго не будзе знішчана, і ўлада Яго — аж навек.
І Дух і нявеста клічуць: «Прыйдзі!» І хто чуе, няхай скажа: «Прыйдзі!» І хто смагне, няхай прыйдзе; хто жадае, хай бярэ ваду жыцця дарма.