Таму паведамляем мы цару, што калі гэты горад будзе адбудаваны і муры яго адноўлены, то ты не будзеш мець уладання за ракою».
ЭЗДРЫ 6:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і мною дадзены загад, як вы маеце дзейнічаць з гэтымі старшынамі юдэйскімі, якія будуюць гэты дом Божы: каб з маёмасці царскай, гэта значыць, з падаткаў, якія плацяцца з зямлі за ракою, безадкладна і старанна пакрываліся выдаткі гэтых людзей. Біблія (пераклад А.Бокуна) І я даю загад пра тое, што вы маеце рабіць для гэтых старшыняў Юдэйскіх у будаўніцтве гэтага Дому Божага: з маёмасьці валадара, з падаткаў Зарэчча, старанна вяртайце выдаткі тых людзей, каб работа не спынялася. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ад мяне даецца загад пра тое, чым вы павінны садзейнічаць старэйшынам тым Юдэйскім у пабудове таго дома Божага, і: з маёмасьці царскай - з зарэціх падаткаў - без адкладу бярэце і давайце тым людзям, каб праца ня спынялася; |
Таму паведамляем мы цару, што калі гэты горад будзе адбудаваны і муры яго адноўлены, то ты не будзеш мець уладання за ракою».
Такім чынам, копія загаду цара Артаксэркса была прачытана перад кіраўніком Рэгумам і пісарам Самсаем і іх дарадчыкамі; ды яны спешна выправіліся ў Ерузалім да юдэяў і пад пагрозай сілы забаранілі далейшую працу іх.
А вока Бога іх было над старшынамі юдэяў, і яны не перашкодзілі ім, аж пакуль справа не апынулася ў Дарыя, і той не пераслаў рашэнне ў гэтай справе.
А старшыны юдэйскія будавалі і мелі поспех, згодна з прароцтвам Агея прарока і Захарыі, сына Адо, і скончылі яны будаваць па загадзе Бога Ізраэля і па распараджэнні Кіра, і Дарыя, і Артаксэркса, цароў персаў,
з камянёў квадратных хай будзе тры рады, і адзін рад — з дрэва; а выдаткі на гэта хай будуць выдзелены ад царскага дома.
дазвольце ім будаваць гэтую святыню Божую; хай кіраўнік юдэяў і старшыны іх будуюць гэты дом Божы на месцы яго.
І калі ў чым будзе патрэба па патрабаванні святароў у Ерузаліме: ці ў цялятах, і баранах, і ягнятах на цэласпаленне нябеснаму Богу, ці ў пшаніцы, солі, віне і аліўкавым алеі — давайце ім без падману штодзень.
Бо самім царом і сямю яго дарадчыкамі пасланы ты, каб наведаць Юдэю і Ерузалім паводле закону Бога твайго, які маеш у руцэ сваёй,
і ліст да Асафа, загадчыка царскага лесу, каб даў ён мне дрэва, каб мог я пабудаваць брамы вежы пры доме, і мура гарадскога, і дома, у якім буду жыць». І даў мне цар, бо добрая рука Бога майго супачывала на мне.
Выдаю дэкрэт, каб на ўсім абсягу майго царства шанавалі і трымцелі перад Богам Даніэля: бо Ён ёсць Бог жывы і трывае на векі; і Валадарства Яго не будзе знішчана, і ўлада Яго — аж навек.