Анёл жа Госпадаў загадаў Гаду сказаць Давіду, каб пайшоў і пабудаваў ахвярнік Госпаду на таку Арнана Евусея.
ЭЗДРЫ 2:68 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Некаторыя ж з кіраўнікоў родаў пры ўваходзе сваім у святыню Госпада ў Ерузаліме склалі добраахвотна дары для дома Божага, для адбудавання яго на сваім месцы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І [некаторыя] з галоваў [дамоў] бацькоў, калі яны прыйшлі да Дому ГОСПАДА, які ў Ерусаліме, дабраахвотна ахвяравалі на Дом Божы, каб адбудаваць яго на месцы ягоным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) З узначальнікаў пакаленьняў некаторыя, прыйшоўшы да дома Гасподняга ў Ерусаліме, дабрахотна ахвяроўвалі на дом Божы, каб аднавіць яго на падмурку ягоным. |
Анёл жа Госпадаў загадаў Гаду сказаць Давіду, каб пайшоў і пабудаваў ахвярнік Госпаду на таку Арнана Евусея.
І пачаў Саламон будаваць дом Госпаду ў Ерузаліме на гары Морыя, якую паказаў яму Давід, бацька яго, на месцы, якое прыгатаваў Давід, на таку Арнана Евусея.
вярблюдаў іх было — чатырыста трыццаць пяць, аслоў іх было — шэсць тысяч семсот дваццаць.
Па сваіх магчымасцях далі яны ў скарбоўню шэсцьдзесят адну тысячу драхмаў золата, пяць тысяч мін срэбра дый сто святарскіх шатаў.
А паставілі ахвярнік на яго падножжах, бо адчувалі пагрозу ад суседніх народаў, і на ім складалі цэласпаленні Госпаду зранку і ўвечары.
Бо мы — нявольнікі, і ў няволі нашай не пакінуў нас Бог наш, але скіраваў на нас міласэрнасць цароў персаў, каб суцешыць нас і каб пабудаваць дом Бога нашага, і адбудаваць яго руіны, і даў Ён нам прытулак у Юдэі і ў Ерузаліме.
За Табою першынства ў дзень магуцця Твайго, у ззянні святым, з улоння на досвітку нарадзіў я Цябе».
«Скажы сынам Ізраэля, каб сабралі для Мяне дары; прыміце іх ад кожнага чалавека, які прапануе дар добраахвотна.
і прыйшоў кожны, хто быў з найшчырэйшай душою, і прынёс добраахвотна дары для Госпада на пабудову палаткі сустрэчы і што трэба было для служэння і шатаў святых.
Усе мужчыны і жанчыны са шчырай душою прынеслі дары, каб адбыліся справы, якія Госпад загадаў праз пасрэдніцтва Майсея. Усе сыны Ізраэля прысвяцілі Госпаду добраахвотныя дары.
атрымалі ад яго ўсе дары, якія прынеслі сыны Ізраэля на выкананне працы для служэння ў святыні. А тыя штодзень раніцай прыносілі яму новыя дары.
Бо калі ёсць ахвота, яна выяўляецца па тым, хто што мае, а не па тым, чаго хто не мае.
Таму хай кожны мяркуе па сваім сэрцы, не шкадуючы і не змушаючы сябе, бо таго, хто з радасцю дае, любіць Бог.