Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЭЗДРЫ 2:68 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

68 І [некаторыя] з галоваў [дамоў] бацькоў, калі яны прыйшлі да Дому ГОСПАДА, які ў Ерусаліме, дабраахвотна ахвяравалі на Дом Божы, каб адбудаваць яго на месцы ягоным.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

68 З узначальнікаў пакаленьняў некаторыя, прыйшоўшы да дома Гасподняга ў Ерусаліме, дабрахотна ахвяроўвалі на дом Божы, каб аднавіць яго на падмурку ягоным.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

68 Некаторыя ж з кіраўнікоў родаў пры ўваходзе сваім у святыню Госпада ў Ерузаліме склалі добраахвотна дары для дома Божага, для адбудавання яго на сваім месцы.

Глядзіце раздзел Копія




ЭЗДРЫ 2:68
20 Крыжаваныя спасылкі  

Кожны [няхай робіць] паводле вызначэньня сэрца, не са смуткам або з патрэбы, бо Бог любіць таго, хто з добрай ахвотай дае.


бо яны маюць добрую ахвоту па сілах і звыш сілы, я сьведчу гэта.


I ўзялі яны ад аблічча Майсея ўсе дары, якія прынесьлі сыны Ізраіля на працы для служэньня ў сьвятыні, каб зрабіць яе. І яны прыносілі да яго яшчэ дабраахвотна кожную раніцу.


Кожны мужчына і жанчына з сыноў Ізраіля, якіх заахвочвала сэрца іхняе прынесьці на ўсялякую работу, якую ГОСПАД загадаў зрабіць рукою Майсея, прыносілі дабраахвотна для ГОСПАДА.


Бо, калі была раней ахвота, яна адпаведная паводле таго, як хто мае, а не паводле таго, як ня мае.


Народ твой у дзень магутнасьці тваёй ахвотна зьбярэцца ў аздобе сьвятой; як раса з улоньня сьвітаньня будзе маладосьць твая.


І паставілі ахвярнік на падмурку ягоным, хоць [былі] ў страху ад народу зямлі гэтай, і склалі на ім цэласпаленьні для ГОСПАДА, цэласпаленьні ранішнія і вечаровыя.


І пачаў Салямон буда­ваць Дом ГОСПАДА ў Ерусаліме, на гары Морыя, дзе ГОСПАД зьявіўся Давіду, баць­ку ягонаму, на месцы, якое пад­рыхтаваў Давід, на таку Арнана Евусэя.


І сказаў Давід: «Тут [будзе] Дом ГОСПАДА Бога, і тут [будзе] ахвярнік цэласпаленьня для Ізраіля».


І анёл ГОСПАДА сказаў Гаду, і ён сказаў Давіду, каб Давід пайшоў і паставіў ахвярнік ГОСПАДУ на таку Арнана Евусэя.


«Прамоў да сыноў Ізраіля, і няхай яны зьбяруць для Мяне дары. Ад кожнага чалавека, у якога сэрца ягонае дабраахвотна [пажадае] даць, бярыце дар Мой.


вярблюдаў іхніх — чатырыста трыццаць пяць; аслоў — шэсьць тысячаў семсот дваццаць.


Яны далі, паводле магчымасьці сваёй, у скарбніцу для работаў шэсьцьдзясят адну тысячу драхмаў золата, і пяць тысячаў мінаў срэбра, і сто шатаў сьвятарскіх.


I прыходзіў кожны чалавек, якога прынукала да гэтага сэрца ягонае, і кожны, якога заахвочваў дух ягоны, і прыносілі дар ГОСПАДУ на вырабленьне Намёту Спатканьня, і на ўсё служэньне ў ім, і на адзеньні сьвятыя.


Бо мы — нявольнікі; але і ў няволі нашай не пакінуў нас Бог наш. І Ён прыхіліў да нас міласэрнасць валадароў Пэрсаў, каб яны далі нам ажыць, узьняць Дом Бога нашага, і адбудаваць руіны ягоныя, і даць нам агароджу ў Юдэі і ў Ерусаліме.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы