заключым запавет з Госпадам, Богам нашым, што адправім усіх жонак і тых, хто ад іх нарадзіўся, паводле волі Госпада і тых, хто пільнуе прыказанне Госпада, Бога нашага, і хай усё будзе па законе!
ЭЗДРЫ 10:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Эздра ўстаў і прывёў да прысягі кіраўнікоў святароў, і левітаў ды ўвесь Ізраэль, каб учынілі паводле слова гэтага, і яны прысягнулі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстаў Эзра, і запрысяг князёў, сьвятароў і лявітаў, і ўсяго Ізраіля, што зробяць паводле слова гэтага; і яны прысягнулі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаў Эздра, і загадаў начальнікам над сьвятарамі, лявітамі і ўсім Ізраілем даць прысягу, што яны зробяць так. І яны прысягнулі. |
заключым запавет з Госпадам, Богам нашым, што адправім усіх жонак і тых, хто ад іх нарадзіўся, паводле волі Госпада і тых, хто пільнуе прыказанне Госпада, Бога нашага, і хай усё будзе па законе!
далучыліся да выдатнейшых братоў сваіх, прысягаючы і абяцаючы, што будуць хадзіць паводле закону Божага, які дадзены праз руку Майсея, паслугача Божага, і што будуць спаўняць і пільнаваць усе прыказанні Госпада, Бога нашага, і пастановы Яго, і законы Яго,
Ды я дакараў іх, і пракляў, і некаторых з іх пабіў і вырваў у іх валасы; і закляў іх Богам, каб не аддавалі дачок сваіх за сыноў іх і не бралі дачок іх для сыноў сваіх ані для саміх сябе за жонак, кажучы:
І яны адказалі: «Вернем і не будзем нічога ад іх дамагацца; і зробім так, як ты кажаш». І я паклікаў святароў і заклікаў іх да прысягі, каб зрабілі яны так, як было сказана.
Але Ісус маўчаў. І першасвятар гаворыць Яму: «Заклінаю Цябе Богам жывым, каб Ты нам сказаў, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?»