кіраўнік целаахоўнікаў забраў таксама курыльніцы для духмянасцей, і келіхі, якія былі з найчысцейшага золата і срэбра;
ЭЗДРЫ 1:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) усяго пасудзін залатых і срэбраных — пяць тысяч чатырыста. Гэтае ўсё прынёс Сасабасар з тымі, што прыйшлі з перасялення бабілонскага ў Ерузалім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усяго начыньня залатога і срэбнага — пяць тысячаў чатырыста. Усё гэта прынёс Шэшбацар, калі прыйшлі з выгнаньня з Бабілону ў Ерусалім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) усяго посуду, залатога і срэбнага, пяць тысяч чатырыста. Усё гэта ўзяў з сабою Шэшбацар пры адпраўленьні перасяленцаў з Вавілона ў Ерусалім. |
кіраўнік целаахоўнікаў забраў таксама курыльніцы для духмянасцей, і келіхі, якія былі з найчысцейшага золата і срэбра;
келіхаў залатых — трыццаць, таксама келіхаў срэбраных — чатырыста дзесяць і іншага посуду надта многа;
А гэта сыны той акругі, якія вярнуліся з няволі чужынскай, якіх перасяліў цар Бабілона Набукаданосар у Бабілон, і вярнуліся яны ў Ерузалім і ў Юдэю, кожны ў свой горад.
А ворагі Юды і Бэньяміна пачулі, што сыны няволі будуюць святыню Госпаду, Богу Ізраэля;
Бо гэта вось кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля, пра посуд, што застаўся ў доме Божым і ў палацы цара Юдэйскага ў Ерузаліме:
ды, каб выявіць багацце славы Сваёй над пасудзінамі міласэрнасці, якія наперад прыгатаваў на славу,