ЭЗДРЫ 2:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 А гэта сыны той акругі, якія вярнуліся з няволі чужынскай, якіх перасяліў цар Бабілона Набукаданосар у Бабілон, і вярнуліся яны ў Ерузалім і ў Юдэю, кожны ў свой горад. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)1 Гэта сыны краіны [Юдэйскай], якія ўзыходзілі з палону выгнаньня, бо іх Навухаданосар, валадар Бабілонскі, перасяліў у Бабілон, і яны вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў горад свой. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)1 Вось сыны краіны з палонных перасяленьня, якіх Навухаданосар, цар Вавілонскі, завёў у Вавілон, якія вярнуліся ў Ерусалім і Юдэю, кожны ў свой горад, Глядзіце раздзел |
У другі год царавання Артаксэркса, вялікага цара, у першы дзень месяца Нісан бачыў сон Мардахэй, сын Яіра, сына Сэмэя, сына Кіса з пакалення Бэньяміна, юдэй, знакаміты чалавек; пражываў ён у горадзе Сузы і спаўняў службу пры царскім двары. І быў у яго сон такі: пачуліся крыкі, гоман і грымоты, і землятрус, і замяшанне страшэннае на зямлі. І вось, два вялікія драконы прыйшлі, гатовыя да бою між сабой; і пачалася страшная бойка іх, і сабраліся народы ў дзень цёмны і ліхі, і паўстала страшэннае замяшанне ў жыхароў зямлі. І забаяліся яны пагібелі, ды прызвалі Бога. І дзеля гэтага іх клічу ўзнікла крыніца невялікая, якая вырасла ў вельмі вялікую раку і расцяклася ў найбагацейшыя воды. З’явілася святло і сонца, і прыніжаныя былі ўзвышаны і знішчылі магутных. Калі Мардахэй убачыў гэты сон, устаўшы з ложка, ён разважаў, што хоча Бог зрабіць; і залегла гэта ў яго душы, пакуль не выявілася.
І калі былі скліканы пісары цара — бо гэта быў час трэцяга месяца, які завецца Сібан, яго дзень дваццаць трэці, — напісаны былі лісты, як загадаў Мардахэй: юдэям, і сатрапам, і намеснікам, і князям, якія кіравалі ад Індыі аж да Этыёпіі, значыць ста дваццаццю сямю правінцыямі: паасобным правінцыям паасобным народам паводле іх моў і пісьма, і юдэям паводле іх пісьма і іх мовы.