СУДЗЬДЗЯЎ 5:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ручай Кісон панёс трупы іх, ручай баёў, ручай Кісон; трымайся моцна, душа мая. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ручай Кішон панёс іх, ручай старадаўні, ручай Кішон; трымайся моцна, душа мая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Паток Кісон падхапіў іх, паток Кедумін, паток Кісон. Тапчы, душа мая, сілу! |
І загадаў ім Ілля: «Схапіце прарокаў Баала, і хай ніводзін з іх не ўцячэ!» Калі іх схапілі, завёў іх Ілля да ручая Кісон і там пазабіваў іх,
Моц мая і сіла мая — Госпад, Ён стаў для мяне збаўленнем. Ён — Бог мой, і буду славіць Яго; Ён — Бог бацькі майго, і буду ўзвялічваць Яго!
Бо супачыне рука Госпадава на той гары. Мааб жа будзе стаптаны на сваім месцы, як топчуць абмалоткі на салому,
І калі ўбачыць гэта непрыяцелька мая — засаромеецца, яна бо казала мне: «Дзе Госпад, Бог твой?» Вочы мае будуць глядзець на яе; цяпер будзе яна стаптана, як смецце на вуліцах.
і сабраў Сісара дзевяцьсот баявых калясніц з сярпамі, і ўсе свае дружыны, якія меў, ад Гарасэт-Гагаіма да ручая Кісон.
А я прывяду да цябе да ручая Кісон кіраўніка войска Явіна Сісару і яго калясніцы, і ўсё мноства яго, і аддам яго ў рукі твае”».