СУДЗЬДЗЯЎ 20:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і іншыя дзесяць тысяч чалавек ад усяго Ізраэля выклікалі жыхароў горада на бой. І пачаўся жорсткі бой супраць сыноў Бэньяміна, і яны не разумелі, што з усіх бакоў ідзе на іх пагібель. Біблія (пераклад А.Бокуна) І выйшлі супраць Гівы дзесяць тысячаў выбранцоў з усяго Ізраіля, і пачалася цяжкая бітва. А [сыны Бэн’яміна] не разумелі, што чакае іх параза. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшлі да Гівы дзесяць тысяч чалавек адборных з усяго Ізраіля, і пачалася жорсткая бітва; але сыны Веньяміна ня ведалі, што іх чакае бяда. |
У граху несправядлівы чалавек захопліваецца пасткай, а справядлівы ўзрадуецца і ўзвесяліцца.
Акрамя гэтага, чалавек не ведае канца свайго, але як рыбы трапляюцца ў згубную сетку або як птушкі захопліваюцца ў сіло, так і людзі апаноўваюцца ліхім часам, калі ён нечакана для іх надыходзіць.
Прыйдзе на цябе няшчасце, і ты не будзеш ведаць, адкуль яно падымецца, і спадзе на цябе бяда, якой не зможаш адвярнуць; прыйдзе на цябе раптам гора, якога не ведаеш.
Сцеражыцеся, каб не абцяжарылі сэрцы вашы абжорствам і п’янствам ды клопатамі гэтага жыцця, і каб дзень той не прыйшоў да вас знянацку;
Бо калі скажуць: «Супакой і бяспека», тады раптам прыйдзе на іх загуба, як родавыя мукі на цяжарную, і не ўцякуць.
Калі ўбачыў гэта цар Гая, раніцай хутка вырушыў, і выйшаў з усім гарадскім войскам, і накіраваў строй у бой насупраць Арабы, не ведаючы, што ў яго за плячамі хаваецца засада.
І пабіў іх Госпад перад абліччам сыноў Ізраэля, і забілі іх у той дзень дваццаць пяць тысяч сто чалавек, усіх ваяроў і тых, хто выняў меч.