Тады дух авалодаў Амасаем, кіраўніком над трыццаццю, і ён сказаў: «Мы твае, Давідзе, і мы з табой, сыне Ясэя! Мір, мір табе, і мір памочнікам тваім; хай дапамагае табе Бог твой». Такім чынам, прыняў іх Давід і паставіў кіраўнікамі над дружынай.
СУДЗЬДЗЯЎ 19:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Стары яму адказаў: «Будзь у супакоі! Я дам табе ўсё, што патрэбна; толькі, калі ласка, не начуй на плошчы». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў стары: «Супакой табе! Я дам табе ўсё, што патрэбна, толькі не начуй на плошчы». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Стары сказаў яму: будзь спакойны; уся нястача твая на мне; толькі не начуй на дварэ. |
Тады дух авалодаў Амасаем, кіраўніком над трыццаццю, і ён сказаў: «Мы твае, Давідзе, і мы з табой, сыне Ясэя! Мір, мір табе, і мір памочнікам тваім; хай дапамагае табе Бог твой». Такім чынам, прыняў іх Давід і паставіў кіраўнікамі над дружынай.
Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; не як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца ваша, і няхай не ведае страху.
Не забывайцеся пра гасціннасць, бо дзякуючы ёй некаторыя, не ведаючы, анёлам аказалі гасціннасць.
і скажыце брату майму: “Супакой і табе, і дому твайму, і ўсяму, што маеш, хай будзе супакой!