У той час Лабан выбраўся стрыгчы авечак, і Ракель скрала балванаў хатніх бацькі свайго.
СУДЗЬДЗЯЎ 17:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) хто, маючы ў сябе бажніцу, зрабіў эфод і тэрафіма і пасвяціў аднаго з сыноў сваіх, каб быў ён у яго святаром. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён меў у сябе бажніцу, і зрабіў эфод і тэрафімаў, і пасьвяціў аднаго з сыноў сваіх, каб быў ён у яго сьвятаром. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І быў у Міхі дом Божы. І зрабіў ён наплечнік і тэрафім, і пасьвяціў аднаго сына свайго, каб ён быў у яго за сьвятара. |
У той час Лабан выбраўся стрыгчы авечак, і Ракель скрала балванаў хатніх бацькі свайго.
Добра, ты выправіўся, бо цягнула цябе да дому бацькі твайго, але чаму ты скраў багоў маіх?»
І паставіў ён свяцілішчы на ўзгорках і зрабіў святарамі ліхіх людзей, якія не былі левітамі.
І ўстанавіў ён свята ў восьмым месяцы, у пятнаццаты дзень месяца, падобны да таго свята, якое святкавалася ў Юдзе. І сам узыходзіў на ахвярнік; зрабіў ён так у Бэтэлі, ускладаючы крывавую ахвяру цяльцам, якіх сам зрабіў; і паставіў ён у Бэтэлі святароў для ўзгоркаў, якія пабудаваў.
А цар Кір вынес посуд святыні Госпадавай, які Набукаданосар вывез з Ерузаліма і які змясціў у храме бога свайго;
І паслаў юнакоў з сыноў Ізраэля, і яны склалі ахвяру цэласпалення; і ўчынілі Госпаду мірнае ахвярапрынашэнне з цялят.
Таксама зрабі нагруднік судовы стракатай работы паводле будовы эфода, з золата, з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону.
А шаты, што яны справяць, хай будуць такія: нагруднік і эфод, туніка і тканая кашуля, тыяра і пояс. Хай справяць святыя шаты брату твайму Аарону і сынам яго, каб служылі яны Мне святарамі;
і ўскладзі на іх мітры, і хай будуць яны Мне святарамі па законе навекі. Пасля напоўні рукі Аарона і сыноў яго,
Разьбяр робіць памеры, расчэрчвае яго палачкай, выдзёўбвае долатам і крэсліць цыркулем па ім на падабенства мужа, прыгожага чалавека, і ён застанецца ў доме.
Бо цар Бабілона стаіць на раздарожжы, на пачатку абедзвюх дарог; каб запытацца прароцтва, ён кідае стрэлы, пытае тэрафіма і раіцца з печанню.
гэта кажа Госпад Бог: — Здымі кідар, скінь карону; бо ўсё гэта мінула. Што было малое, будзе павышана, і што высокае — паніжана.
Бо многія дні сыны Ізраэля будуць заставацца без цара, і без князя, і без ахвяры, і без каменя, і без эфода, і без тэрафіма.
«Ты забыўся Ізраэль пра свайго Творцу і пабудаваў капішчы; а Юда пабудаваў шмат гарадоў умацаваных. Але Я пашлю агонь на гарады яго, і ён паглыне крэпасці яго».
а Аарона і сыноў яго пастаў наглядчыкамі над службаю святарскай. Калі хто чужы прыступіць да службы, той хай будзе пакараны смерцю».
Але ён вярнуў тыя срэбранікі маці сваёй, якая ўзяла дзвесце срэбранікаў і дала іх срэбраных спраў майстру, каб зрабіў ён з іх балвана выразанага і балвана літога з металу, бо быў у доме Міхі той,
пяць чалавек, якія раней пасланыя былі для выведвання зямлі Лаіс, сказалі братам сваім: «Ці ведаеце, што ў дамах гэтых ёсць эфод, і тэрафім, і выразаны балван, і балван, выліты з металу? Выведайце, што вам падабаецца, каб зрабіць гэта».
Ён адказаў: «Багоў маіх, якіх я зрабіў сабе, вы забралі, і святара, і ўсё, што маю, і яшчэ кажаце: “Што табе?”»
І яны паставілі сабе выразанага балвана, а Ёнатан, сын Гэрсама, сына Майсея, а таксама сыны яго былі святарамі ў пакаленні Дана аж да дня страты гэтае зямлі;
І з іх зрабіў Гедэон эфод і паставіў яго на радзіме сваёй, у Эфры. І ўвесь Ізраэль чужаложыў там, і сталася гэта для Гедэона і яго сям’і загубай.
А Міхол узяла хатняга балвана, і паклала яго на ложак; і пад галаву яго падклала шарсцістую казіную поўсць; і накрыла яго плашчом.
А калі Абіятар, сын Ахімэлеха, уцёк да Давіда, ён разам з Давідам выбраўся ў Кэйлу, несучы з сабою эфод.