Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




СУДЗЬДЗЯЎ 16:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ён адказаў ёй: «Калі буду звязаны дзевяццю вяроўкамі, якія ніколі не былі ва ўжытку, буду кволы і падобны да іншых людзей».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ён сказаў ёй: «Калі буду зьвязаны дзевяцьцю вяроў­камі, якія не былі ва ўжытку, буду слабы, як іншыя людзі».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ён сказаў ёй, калі зьвяжуць мяне новымі вяроўкамі, якія ня былі ва ўжытку, дык я зраблюся бясьсілы, і буду, як усе іншыя людзі.

Глядзіце раздзел



СУДЗЬДЗЯЎ 16:11
7 Крыжаваныя спасылкі  

Хто вусны свае беражэ — беражэ душу сваю, а хто летуценны ў размове, — таму бяда.


Справядлівы адмовіцца ад ілжывага слова, а бязбожнік сарамаціць і ганьбіць.


Страх перад чалавекам ставіць пастку, а хто ўскладае надзею на Госпада — будзе падтрыманы.


Дзеля таго, адкінуўшы падман, гаварыце праўду кожны свайму блізкаму, бо мы члены адзін аднаму.


Яны сказалі: «Не заб’ём, але звязанага, выдадзім цябе». І звязалі яго дзвюма новымі вяроўкамі, і звялі яго са скалы ў Этаме.


Па нейкім часе сказала Даліла Самсону: «Вось, падмануў ты мяне і схлусіў мне; прынамсі цяпер скажы мне, чым ты павінен быць звязаны».


Даліла зноў звязала яго вяроўкамі і крыкнула: «Філістынцы над табою, Самсон!» — бо ў другім пакоі была прыгатавана засада. Ён разарваў вяроўкі на сваіх руках так, як ніткі з тканіны.