СУДЗЬДЗЯЎ 13:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У Цоры быў нейкі чалавек з пакалення Дана на імя Маноах, які меў бясплодную жонку. Біблія (пераклад А.Бокуна) У Цоры быў нейкі чалавек з пакаленьня Дана на імя Маноах, які меў жонку няплодную. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тым часам быў чалавек з Цоры, ад племя Данавага, імем Маной; жонка ў яго была няплодная і не радзіла. |
А Сараі, жонка Абрама, не нарадзіла яму дзяцей, але мела яна нявольніцу егіпцянку на імя Агар.
І маліўся Ізаак за сваю жонку да Госпада, бо была яна няплоднай. І Госпад выслухаў яго, і дазволіў, каб Рэбэка, жонка Ізаака, пачала.
І плямёны Карыят-Ярыма: ятрэі, і путэі, і суматэі, і масэрэі. З іх выйшлі: сараіты і эстааліты.
І сышоў Анёл Госпадаў з Галгала ў Бахім і сказаў: «Я вывеў вас з Егіпта і завёў вас у зямлю, якою Я прысягнуў бацькам вашым і паабяцаў ім, каб не парушыць запавету Майго з вамі навекі,