Бо выбраў Я яго, каб загадваў сынам сваім і радні сваёй па сабе, каб пільнаваліся дарогі Госпадавай і чынілі справядлівасць і суд, каб выканаў Госпад Абрагаму ўсё тое, што сказаў яму».
СУДЗЬДЗЯЎ 13:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кажа яму Маноах: «Калі споўніцца слова тваё, як нам сябе паводзіць з хлопцам і што маем рабіць?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў яму Маноах: «Калі споўніцца слова тваё, як нам сябе паводзіць з хлопцам і што маем рабіць?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Маной: дык вось, калі спраўдзіцца слова тваё, як нам абыходзіцца зь дзіцём гэтым і што рабіць зь ім? |
Бо выбраў Я яго, каб загадваў сынам сваім і радні сваёй па сабе, каб пільнаваліся дарогі Госпадавай і чынілі справядлівасць і суд, каб выканаў Госпад Абрагаму ўсё тое, што сказаў яму».
Дай мне пачуць на світанні міласэрнасць Тваю, бо ўсклаў я надзею на Цябе. Дай мне спазнаць дарогу, па якой я пайду, бо да Цябе ўзвысіў я душу маю.
вучыў ён мяне і казаў мне: «Хай прымае сэрца тваё словы мае, беражы настаўленні мае — і будзеш жыць.
І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але ўзгадоўвайце іх у навуцы і напамінанні Госпадавым.
Ён устаў, і пайшоў за жонкай сваёй, і, падышоўшы да чалавека таго, сказаў яму: «Ці ты той, хто размаўляў з жонкай маёй?» А ён адказаў: «Я».
І сказаў Маноаху Анёл Госпадаў: «Хай усяго таго, аб чым я сказаў жонцы тваёй, яна сцеражэцца;