СУДЗЬДЗЯЎ 11:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І аддаў яго Госпад у рукі Ізраэля з усім яго войскам, ён пабіў яго і завалодаў усёй зямлёй амарэяў, жыхароў гэтай краіны, Біблія (пераклад А.Бокуна) Але аддаў ГОСПАД у рукі Ізраіля яго і ўсё войска ягонае. Ізраіль перамог яго і завалодаў усёй зямлёй Амарэйцаў, жыхароў краіны гэтай, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І аддаў Гасподзь Бог Ізраілеў Сігона і ўвесь народ ягоны ў рукі Ізраілю, і ён пабіў іх; і атрымаў Ізраіль у спадчыну ўсю зямлю Амарэя, які жыў у зямлі той; |
Ці не ведаеце, што Госпад, Бог Ізраэля, даў уладу Давіду над Ізраэлем навек, яму і сынам яго па запавеце солі?
Я ж пакладу межы твае ад Чырвонага мора аж да мора Філістынскага і ад пустыні аж па раку. Аддам у рукі вашыя жыхароў зямлі гэтай і выганю іх з вачэй вашых.
Я знішчыў з-пад іх аблічча амарэяў, вышыня якіх была падобнай да вышыні кедраў, а моц — быццам дубоў; я знішчыў плод іх зверху, а знізу — карані яго.
Аднак ён быў удараны ім з дапамогаю меча, і заняў Ізраэль зямлю яго ад Арнона да Ябока сыноў Амона; бо вартаю ахоўваліся межы аманіцян.
Усе вы, узброеныя ваяры, абыходзьце вакол горада раз у дзень: так рабіце шэсць дзён.
Але і ён не згадзіўся прапусціць яго праз межы свае, але, сабраўшы ўвесь народ свой, выступіў супраць Ізраэля ў Ясе і мужна ваяваў з ім.