І быў вызначаны адзін дзень помсты ва ўсіх правінцыях, гэта значыць трынаццаты дзень дванаццатага месяца, які завецца Адар.
СУДЗЬДЗЯЎ 1:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Адоні-Бэзэк уцёк, але яны дагналі яго, і схапілі, і адрэзалі вялікія пальцы на руках і нагах яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Адоні-Бэзэк уцёк, але яны дагналі яго, і схапілі, і адрэзалі вялікія пальцы на руках і нагах ягоных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Адоні-Вэзэк пабег, але яны пагналіся за ім і злавілі яго і адсеклі вялікія пальцы на руках ягоных і на нагах ягоных. |
І быў вызначаны адзін дзень помсты ва ўсіх правінцыях, гэта значыць трынаццаты дзень дванаццатага месяца, які завецца Адар.
Бог мой, міласэрнасць Яго апярэдзіць мяне. Бог учыніць, што буду я з пагардаю глядзець на непрыяцеляў маіх.
І сказаў Госпад Майсею: «Выцягні руку сваю над морам, каб нахлынулі воды на егіпцян, на калясніцы іх і коннікаў».
таксама заколеш, і вазьмі крыху яго крыві, і памаж ёю верх правага вуха Аарона і верх правага вуха яго сыноў, і вялікія пальцы правай іх рукі і нагі; і пакрапі крывёю кругом па ахвярніку.
Таму вось што кажа Госпад: “Вы не паслухалі Мяне, каб абвясціць волю кожны брату свайму і кожны блізкаму свайму; вось, Я абвяшчаю вам свабоду, — кажа Госпад, на меч, пошасці і голад і зраблю вас страхоццем для ўсіх царстваў зямных.
Гаманіце супраць яго; куды б ні працягнуў ён руку, падаюць слупы яго, разбураныя муры яго, бо гэта — помста Госпадава; спаганяйце помсту на ім: як ён рабіў, зрабіце яму.
І Калеб сказаў: «Таму, хто здабудзе Карыят-Сэфэр і захопіць яго, я дам сваю дачку Аксу за жонку».
У Бэзэку сутыкнуліся яны з Адоні-Бэзэкам і ваявалі з ім, і перамаглі хананеяў і феразеяў.
І сказаў Адоні-Бэзэк: «Семдзесят цароў з адрэзанымі вялікімі пальцамі на руках і нагах збіралі рэшткі ежы пад маім сталом. Як я рабіў, так мне Бог адплаціў». І завялі яго ў Ерузалім, і там ён памёр.