А Я кажу вам: любіце ворагаў сваіх дабраслаўляйце тых, хто праклінае вас, дабро рабіце тым, што ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць і гоняць вас,
РЫМЛЯНАЎ 12:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дабраслаўляйце пераследавальнікаў сваіх; дабраслаўляйце, а не кляніце! Біблія (пераклад А.Бокуна) Дабраслаўляйце тых, якія вас перасьледуюць, дабраслаўляйце, а не кляніце. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дабраслаўляйце ганіцеляў вашых; дабраслаўляйце, а не праклінайце. |
А Я кажу вам: любіце ворагаў сваіх дабраслаўляйце тых, хто праклінае вас, дабро рабіце тым, што ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць і гоняць вас,
Ісус жа казаў: «Ойча, даруй ім, бо не ведаюць, што робяць». І, дзелячы адзенне Яго, кідалі жэрабя.
А калі ўпаў на калені, закрычаў моцным голасам: «Госпадзе, не палічы ім граху гэтага». І, сказаўшы гэта, сканаў.
Глядзіце, каб нікому ліхам за ліха не адгаджаць, але імкніцеся заўсёды да дабра, як адзін для аднаго, так і для ўсіх.
З тых самых вуснаў выходзіць дабраславенне і праклён. Не павінна так быць, браты мае!
не адгаджайце ліхам за ліха, ані праклёнам за праклён, але, наадварот, дабраслаўляйце, ведаючы, што на тое вы пакліканы, каб атрымаць у спадчыну дабраславенне.