Але яно ўцягнула ручку, і выйшаў брат яго. І сказала жанчына: «Як ты зламаў сабе перагароду?» І з той прычыны было дадзена імя яму Пэрэс.
РУТ 4:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І хай дом твой станецца, як дом Пэрэса, якога нарадзіла Юдзе Тамар, з семені, якое дасць табе Госпад ад гэтай маладой дзяўчыны!» Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай дом твой будзе як дом Пэрэса, якога Тамар нарадзіла Юдзе, праз насеньне, якое ГОСПАД дасьць табе праз гэтую дзяўчыну». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і хай будзе дом твой, як дом Фарэса, якога нарадзіла Тамар Юду, ад таго семя, якое дасьць табе Гасподзь ад гэтай маладзіцы. |
Але яно ўцягнула ручку, і выйшаў брат яго. І сказала жанчына: «Як ты зламаў сабе перагароду?» І з той прычыны было дадзена імя яму Пэрэс.
Сыны Юды: Гэр, і Анан, і Шэла, і Пэрэс, і Зара. Але Гэр і Анан памерлі ў зямлі Ханаан. Сыны Пэрэса былі: Эсром і Гамул.
Ці не даканаў Ён адзінства цела і духа? Дык якога адзінства жадаеш, акрамя патомства ад Бога. Дык беражыце дух ваш і жонцы маладосці сваёй будзьце вернымі.
А Юда быў бацькам Пэрэса і Зары ад Тамар, а Пэрэс быў бацькам Эсрома, а Эсром быў бацькам Арама.
І дабраславіў Гэлі Элькану і жонку яго, і казаў: «Хай дасць табе Госпад нашчадкаў ад гэтай жонкі за просьбу, аб якой папрасіла яна Госпада». І яны вярталіся ў свой дом.