сам Эздра выйшаў з Бабілона; і ён сам быў адукаваным настаўнікам у законе Майсеевым, які даў яму Госпад, Бог Ізраэля. І як рука Госпада, Бога яго, супачывала над ім, то споўніў цар усякую яго просьбу.
ПСАЛТЫР 147:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён абвяшчае слова сваё Якубу, справядлівасці і загады Свае — Ізраэлю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён паведаміў слова, слова Сваё Якубу, пастановы Свае і суды Свае — для Ізраіля. |
сам Эздра выйшаў з Бабілона; і ён сам быў адукаваным настаўнікам у законе Майсеевым, які даў яму Госпад, Бог Ізраэля. І як рука Госпада, Бога яго, супачывала над ім, то споўніў цар усякую яго просьбу.
Усталяваў Ён сведчанне ў Якубе і паклаў закон для Ізраэля; як многа ўсяго загадаў Ён продкам нашым паведаміць і сынам сваім,
і даў ім прыказанні Мае, і аб’явіў ім законы Мае, каб, спаўняючы іх, чалавек жыў сярод іх.
Памятайце пра закон слугі Майго Майсея, якому на Гарэбе Я даў прыказанні і законы для ўсяго Ізраэля.
якія ёсць ізраэльцы, маючыя ўсынаўленне, і славу, і запаветы, і ўклад законаў, і служэнне Богу, і абяцанні,
А цяпер, Ізраэль, слухай прыказанні і законы, якім я вучу вас, каб, выконваючы іх, вы жылі, і ўвайшлі, і завалодалі зямлёю, якую мае даць вам Госпад, Бог бацькоў вашых.
вось такія сведчанні, прыказанні і законы, якія абвясціў ён сынам Ізраэля, калі выйшлі яны з Егіпта,
І які ж другі народ так вялікі, які б меў прыказанні і справядлівыя законы, як увесь гэты закон, які я сёння прапаную вам перад вачамі вашымі?
Гэтыя словы гаварыў Госпад да ўсіх вас на гары, з сярэдзіны агню і хмары і змроку моцным голасам, і нічога болей не дадаваў; і напісаў гэта на дзвюх табліцах каменных, якія перадаў мне.
Ты ж стой тут са Мною, і Я скажу табе ўсе загады і прыказанні, і законы, якім навучыш іх, каб выконвалі іх на зямлі, якую дам ім ва ўласнасць”.
«Такія вось загады, і прыказанні, і законы, якія даў Госпад, Бог ваш, каб я навучыў вас, а вы каб выконвалі іх на зямлі, якую ідзяце ўзяць ва ўласнасць.