І захавай загады Госпада, Бога твайго, каб хадзіць шляхамі Яго, і пільнаваць пастановы Яго, і загады Яго, і прыказанні, і сведчанні, як напісана ў законе Майсеевым, каб мець поспех ва ўсім, што ты робіш, і паўсюль, куды ты пойдзеш;
ПСАЛТЫР 119:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Шчасныя, што пільнуюцца сведчанняў Яго і ўсім сэрцам імкнуцца да Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць сьведчаньні Ягоныя, якія ўсім сэрцам шукаюць Яго, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў манлівых, ад языка падступнага! |
І захавай загады Госпада, Бога твайго, каб хадзіць шляхамі Яго, і пільнаваць пастановы Яго, і загады Яго, і прыказанні, і сведчанні, як напісана ў законе Майсеевым, каб мець поспех ва ўсім, што ты робіш, і паўсюль, куды ты пойдзеш;
Дык аддайце сэрцы вашы і душы вашы служыць Госпаду, Богу вашаму; станьце ды пабудуйце святыню Госпаду Богу, каб перанесці каўчэг прымірэння Госпада і посуд, прысвечаны Богу, у дом, які будзе пабудаваны імю Госпада».
І ва ўсім, што ён распачынаў у служэнні ў доме Божым, і паводле закону і прыказання, жадаючы шукаць Бога свайго, ён дзейнічаў ад усяго сэрца свайго ды меў поспех.
ГЭ. Усталюй закон мне, Госпадзе, дарогу пастановаў Тваіх, і я трымацца буду яе заўсёды.
Дай мне разуменне, і я буду выконваць закон Твой і пільнавацца яго ад усяго сэрца майго.
КАФ. Усе шляхі Божыя — міласэрнасць і праўда для тых, што трымаюцца запавету Яго і сведчанняў Яго.
і ўдыхну ў вас Дух Мой і зраблю, каб вы жылі паводле прыказанняў Маіх ды бераглі законы Мае і выконвалі іх.
Адказаў Ісус і сказаў яму: «Калі хто Мяне любіць, будзе берагчы слова Маё, і Айцец Мой палюбіць яго, і Мы прыйдзем да яго і зробім жытло ў яго;
І там, калі будзеш шукаць Госпада, Бога твайго, знойдзеш Яго, калі толькі будзеш шукаць Яго ўсім сэрцам і ўсёю душою сваёй.
Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёй душой тваёй і ўсёй моцай тваёй».