Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 119 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 119

1 Песьня ўзыходжаньня. Да Госпада зьвярнуўся я ў скрусе маёй, і Ён пачуў мяне.

2 Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў манлівых, ад языка падступнага!

3 Што дасьць табе і што дадасьць табе язык падступны?

4 Вострыя стрэлы моцнага, з жарам ад ядлоўцу.

5 Гора мне, што я застаюся ў Мосаха, жыву пад намётамі Кідарскімі.

6 Доўга жыла душа мая зь ненавісьнікамі міру.

7 Я міралюбны; але як толькі скажу пра мір, яны - ідуць ваяваць.

Сачыце за намі:



Аб'явы