Увядзі іх і пасадзі на гары спадчыны Тваёй, у наймагутнейшай сялібе Тваёй, якую стварыў Ты, Госпадзе, у святыні, Госпадзе, якую заснавалі рукі Твае.
ПСАЛТЫР 114:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сталася Юда свяцілішчам яго, Ізраэль — сілай яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) стаўся Юда сьвятыняй Ягонай, Ізраіль — [месцам] панаваньня Ягонага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) прыхіліў да мяне вуха Сваё; і таму буду клікаць Яго ўсе дні мае. |
Увядзі іх і пасадзі на гары спадчыны Тваёй, у наймагутнейшай сялібе Тваёй, якую стварыў Ты, Госпадзе, у святыні, Госпадзе, якую заснавалі рукі Твае.
І вазьму вас Сабе за народ, і буду вашым Богам; і вы даведаецеся, што Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з турмы егіпцян,
бо Я — Госпад, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай, каб быць вашым Богам. Будзьце святымі, бо Я — святы!
Бо Госпад, Бог твой, ходзіць пасярод лагера твайго, каб берагчы цябе ад ворагаў тваіх і выдаваць іх табе; хай лагер твой будзе святы, і хай не ўбачыць Ён аніякай нячыстасці ў ім і не пакіне цябе.
«Калі пяройдзеце Ярдан, стануць на гары Гарызім, каб дабраславіць народ, вось гэтыя: Сімяон, Леві, Юда, Ісахар, Язэп і Бэньямін.
Потым Майсей і святары левіты народа прамовілі да ўсяго Ізраэля: «Слухай уважліва, Ізраэль: у дзень сённяшні стаўся ты народам Госпада, Бога твайго.
Бо ты народ, пасвячоны Госпаду, Богу твайму. Цябе выбраў Госпад, Бог твой, каб быў ты Яго ўласным народам з усіх народаў, што жывуць на зямлі.
І пачуў я голас з пасаду магутны, які кажа: «Вось палатка Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі, і яны будуць народам Яму, і Сам Бог з імі будзе іх Богам,