Ты выслухай з неба, з месца прабывання Свайго, і зрабі ўсё, пра што прасіць Цябе будзе чужынец, каб ведалі ўсе народы зямлі імя Тваё ды баяліся Цябе, як народ Твой, Ізраэль, і каб ведалі, што імем Тваім называецца гэтая святыня, якую я пабудаваў.
ПСАЛТЫР 102:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо спадабаліся слугам Тваім каменні яго, і шкада ім парахна яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо слугі Твае маюць ласку да камянёў ягоных і літасьць — над пылам ягоным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дні чалавечыя - як трава; як польная краска, так ён цьвіце. |
Ты выслухай з неба, з месца прабывання Свайго, і зрабі ўсё, пра што прасіць Цябе будзе чужынец, каб ведалі ўсе народы зямлі імя Тваё ды баяліся Цябе, як народ Твой, Ізраэль, і каб ведалі, што імем Тваім называецца гэтая святыня, якую я пабудаваў.
І, пачуўшы гэтыя словы, я сеў і заплакаў, і смуткаваў многа дзён, і посціў, і маліўся перад абліччам Бога Нябеснага.
І я сказаў ім: «Вы бачыце смутак, у якім мы знаходзімся, бо Ерузалім спустошаны, і брамы яго спалены агнём; хадземце і адбудуем мур Ерузаліма і не будзем больш у ганьбе».
і сказаў я цару: «Жыві, цару, навекі! Як жа не будзе сумны твар мой, калі горад магіл бацькоў маіх спустошаны, і брамы яго спалены агнём?»
Прыйдуць усе народы, якія Ты стварыў, і паклоняцца Табе, Госпадзе, і славіць будуць яны Тваё імя.
Вось, пазавеш народ, якога не ведаў, і вось, народы, якія цябе не ведалі, прыбягуць да цябе дзеля Госпада, Бога твайго, і дзеля Святога Ізраэлева, бо Ён уславіў цябе.
І затрубіў анёл сёмы. І сталіся моцныя галасы ў небе, кажучы: «Зрабілася валадарства гэтага свету Валадарствам Госпада нашага і Хрыста Яго, і будзе Ён валадарыць на векі вечныя».
І будуць хадзіць народы збаўленых у святле яго, і цары зямныя прынясуць у яго славу сваю і гонар.