І адказаў ім Рабсак: «Ці ж да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспадар мой, каб казаў я гэтыя словы, і не да людзей, якія сядзяць на муры, каб есці кал свой і піць мачу сваю з вамі?»
ПЛАЧ 4:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прысох язык немаўляці да паднябення яго ў смазе, малыя хлеба прасілі, ды не было, хто б ім адламаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Язык немаўляці ліпне да паднябеньня ад смагі; дзеткі просяць хлеба, і няма нікога, хто адломіць ім [кавалак]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) язык немаўлят да гартані ад смагі ліпне; дзеці благаюць хлеба, і не падае ім ніхто. |
І адказаў ім Рабсак: «Ці ж да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспадар мой, каб казаў я гэтыя словы, і не да людзей, якія сядзяць на муры, каб есці кал свой і піць мачу сваю з вамі?»
У чацвёртым месяцы дзевятага дня пачаўся голад у горадзе, і не было ўжо хлеба для народа зямлі.
Хай прысохне язык мой да глоткі маёй, калі я не ўспомню пра цябе, калі я не пастаўлю Ерузалім на чале весялосці маёй.
Нібы вада, я ўвесь выліўся, і рассыпаліся косці мае. Зрабілася сэрца маё, быццам воск, расплаўляючыся ў сярэдзіне ўлоння майго.
Дзеля таго народ мой трапіў у няволю, бо не меў розуму: яго вяльможы павыміралі ад голаду, а многія іншыя ад смагі пасохлі.
Магнаты іх пасылаюць слуг сваіх па ваду; прыходзяць яны да вадаёмаў і не знаходзяць вады. Прыносяць яны назад збаны свае пустыя; асаромленыя і збянтэжаныя, і закрываюць галовы сабе.
Увесь народ яго стогне, шукаючы хлеба, на ежу выдалі каштоўнасці свае, каб ажывіць душу: «Зірні, Госпадзе, і ўзваж, бо стаўся я нікчэмны!
“Нават і пыл, што прыліп нам да ног з вашага горада, абтрасаем мы на вас; а ўсё ж такі ведайце, што наблізілася да вас Валадарства Божае”.
будзеш служыць ворагу твайму, якога Госпад навядзе на цябе, у голадзе і смазе, у галечы і нястачы ўсяго, і ён павесіць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль не вынішчыць цябе.
Будуць мораны яны голадам, марнаваны трасцаю і лютай пошасцю; і пашлю Я на іх зубы звяроў і атруту змеяў, якія поўзаюць у пыле.