І знутры абшыў сцены дома кедравымі дошкамі; ад падлогі дома аж да сценных бэлек і аж да столі ўнутры абшыў дрэвам, і падлогу дома пакрыў яловымі дошкамі.
ПЕСЬНЯ 8:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі яна мур, то мы пабудуем на ім срэбраныя ўмацаванні, калі яна — дзверы, выкладзем іх дошкамі кедравымі». Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі яна — мур, мы пабудуем на ім палац са срэбра, калі яна — брама, мы ашалюем яе дошкамі кедровымі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі б яна была сьцяною, мы яе ўмацавалі б срэбнымі зубцамі, калі б яна была дзьвярыма - мы іх ашалявалі б кедровымі дошкамі. Я - сьцяна, і грудзі мае - як вежы; |
І знутры абшыў сцены дома кедравымі дошкамі; ад падлогі дома аж да сценных бэлек і аж да столі ўнутры абшыў дрэвам, і падлогу дома пакрыў яловымі дошкамі.
Улюбёны мой падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, стаіць ён за нашаю сцяною, глядзіць праз акно, зазірае праз краты.
Ды адбудуе народ твой старажытныя руіны, адновіш ты падмуркі многіх пакаленняў: і назавуць цябе аднавіцелем руінаў, выправіцелем дарог, каб можна было жыць.
Замест медзі дастаўлю золата, а замест жалеза дастаўлю срэбра, замест дрэва — медзь, а замест камянёў — жалеза; і ўстанаўлю супакой тваім вартаўніком, а справядлівасць — тваім кіраўніком.
І забудуюць адвечныя пустэчы, і руіны старадаўнія адновяць, і адбудуюць спустошаныя гарады, зруйнаваныя многімі пакаленнямі.
І Я табе кажу: “Ты – Пётра, і на гэтым камені пабудую царкву Маю, і брамы пякельныя не перамогуць яе.
І, калі прыйшлі і склікалі царкву, расказалі, што Бог учыніў з імі, ды як адкрыў Ён дзверы веры паганам.
“Пасля гэтага вярнуся і адбудую палатку Давіда, якая ўпала, і адбудую руіны яе, і ўзнаўлю яе,
Калі збудуеш новы дом, дык зрабі на даху тваім кругом агароджу, каб не навесці крыві на дом свой, калі хто-небудзь зваліцца з яго.