Такім чынам, аж да дваццаць трэцяга года цара Ёаса святары не паправілі пашкоджанняў у святыні.
ПІЛІПЯНАЎ 2:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо ўсе аб сваім клапоцяцца, а не аб тым, што Ісуса Хрыста. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо ўсе шукаюць свайго, а не таго, што Хрыста Ісуса. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ўсе шукаюць свайго, а не таго, што даспадобы Ісусу Хрысту. |
Такім чынам, аж да дваццаць трэцяга года цара Ёаса святары не паправілі пашкоджанняў у святыні.
і сабакі ненажэрныя, не ведаюць сытасці, самі пастыры не маюць разумення: усе яны на сваю дарогу схіляюцца, кожны да сваёй карысці, ад найвышэйшага аж да найніжэйшага:
Хай бы хто з вас замкнуў дзверы, каб вы надарма не палілі святла на ахвярніку Маім. Вы не падабаецеся Мне, — кажа Госпад Магуццяў, — і не прыму ахвяру з рук вашых.
Тады сказаў Ісус вучням Сваім: «Калі хто хоча ісці за Мной, хай зрачэцца самога сябе, і возьме крыж свой, і ідзе следам за Мной.
«Калі хто прыходзіць да Мяне, і не мае ў нянавісці бацьку свайго, і маці, і жонку, і дзяцей, і братоў, і сясцёр, а пры тым і душу сваю, не можа быць вучнем Маім.
Адплыўшы з Пафы, тыя, што былі з Паўлам, прыбылі ў Пэргэ ў Памфіліі, а Ян вярнуўся ў Ерузалім, адышоўшы ад іх.
але Паўла судзіў, што за тое, што ён адышоў ад іх у Памфіліі і не хадзіў працаваць з імі, не належыць браць яго.
Гэтак і я ўсім ва ўсім дагаджаю, не шукаючы сваёй карысці, але карысці для многіх, каб яны былі збаўлены.
Бо як у нас памнажаюцца цярпенні Хрыстовы, так і праз Хрыста павялічваецца суцяшэнне наша.
Людзі будуць самалюбівыя, хцівыя, ганарыстыя, саманадзейныя, зламоўныя, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, бязбожныя,
бо Дэмас кінуў мяне, палюбіўшы гэты век, і пайшоў у Тэсалоніку, Крэсцэнс – у Галатыю, Ціт – у Далмацыю.
Пры першай маёй абароне нікога не было пры мне, але ўсе мяне пакінулі. Няхай гэта не будзе ім палічана.