Такім чынам, пасяліліся там святары, і левіты, і частка народа; а спевакі, і прыдзверныя, і нявольнікі святыні — у сваіх гарадах, і ўвесь Ізраэль — у сваіх гарадах.
НЭЭМІІ 10:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І астатнія з народа, святары, левіты, прыдзверныя і спевакі, нявольнікі ды ўсе, якія аддзяліліся ад чужых народаў дзеля закону Божага; жонкі іх, сыны іх і дочкі іх, — усе, хто мог зразумець, Біблія (пераклад А.Бокуна) І іншы народ, сьвятары, лявіты, прыдзьвернікі, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, якія аддзяліліся ад народаў зямлі [гэтай] дзеля Закону Божага, жонкі іхнія і дочкі іхнія, усе, якія маглі разумець, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І іншы люд, сьвятары, лявіты, брамнікі, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, што аддзяліліся ад іншаземных народаў да закона Божага, жонкі іхнія, сыны іхнія і дочкі іхнія, усе, што маглі разумець, |
Такім чынам, пасяліліся там святары, і левіты, і частка народа; а спевакі, і прыдзверныя, і нявольнікі святыні — у сваіх гарадах, і ўвесь Ізраэль — у сваіх гарадах.
І спажылі ягня сыны Ізраэля, якія вярнуліся з перасялення, а таксама ўсе тыя, што ад нячыстасці народаў зямлі перайшлі да іх, каб шукаць Госпада, Бога Ізраэля.
Такім чынам, у першы дзень сёмага месяца святар Эздра прынёс кнігу закону да сходу мужчын, і жанчын, і да ўсіх, хто мог зразумець.
І аддзялілася пакаленне Ізраэля ад усякага чужынца; і падняліся, і вызналі ўсе грахі свае і правіннасці бацькоў сваіх.
І будзеш прысягаць: “Хай жыве Госпад” згодна з праўдай, слушна і справядліва, і народы будуць дабраслаўляцца праз цябе і будуць табою хваліцца.
Вось жа, сказаў Я вам: “Вы возьмеце зямлю іх, Я дам яе вам у спадчыну — зямлю, што ацякае малаком і мёдам. Я — Госпад, Бог ваш, Які аддзяліў вас ад іншых народаў.
Паўла, слуга Ісуса Хрыста, пакліканы Апостал, прызначаны на абвяшчэнне Евангелля Божага,