МАЦЬВЕЯ 9:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады кажа Ён вучням Сваім: «Жніва многа, але працаўнікоў мала. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады кажа вучням Сваім: «Сапраўды, жніво багатае, а работнікаў мала. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады кажа вучням Сваім: жніва многа, ды работнікаў мала; |
Затым падобна Валадарства Нябеснае да чалавека, гаспадара дома, які выйшаў на досвітку наймаць работнікаў у вінаграднік свой.
І казаў ім: «Сапраўды жніво вялікае, працаўнікоў мала. Дык прасіце Гаспадара жніва, каб выслаў працаўнікоў на жніво Сваё.
і каб у імя Яго прапаведавалася пакаянне дзеля даравання грахоў усім народам, пачынаючы ад Ерузаліма.
І тут уночы Паўлу адкрылася ў з’яве: нейкі мацэдонец стаў перад ім і прасіў яго, кажучы: «Прыйдзі ў Мацэдонію, дапамажы нам!»
бо Я з табою, і ніхто не ўчыніць табе зло, бо многа ў Мяне ў гэтым горадзе народа».
і Ісус, называны Юстам, які з абрэзаных; толькі яны адны – супрацоўнікі для Валадарства Божага, якія былі мне пацехаю.
Старэйшыны, якія добра кіруюць, вартыя падвойнай пашаны, асабліва тыя, што працуюць у слове і ў навуцы.
Вось жа, галосіць заробак работнікаў, што жалі на палях вашых, каторы вы затрымалі, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Сабаота.