І прынеслі адзін камень, і пакладзены ён быў па-над адтулінаю рова; цар апячатаў яго сваёй пячаткай і пячаткай сваіх магнатаў, каб нішто не змянілася ў справе Даніэля.
МАЦЬВЕЯ 27:66 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны, пайшоўшы, умацавалі магілу вартай, прыклаўшы пячатку да каменя. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны ж, пайшоўшы, вартавалі магілу з вартаю, запячатаўшы камень. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны пайшлі і ахоўвалі магілу, прыклаўшы пячатку да каменя і паставіўшы варту. |
І прынеслі адзін камень, і пакладзены ён быў па-над адтулінаю рова; цар апячатаў яго сваёй пячаткай і пячаткай сваіх магнатаў, каб нішто не змянілася ў справе Даніэля.
і паклаў Яго ў сваім новым склепе, што быў высечаны ў скале, і вялікі камень падкаціў да ўвахода ў склеп, і адышоў.
А калі яны адышлі, вось, некаторыя з вартаўнікоў прыйшлі ў горад і паведамілі першасвятарам пра ўсё, што здарылася.
І вось, страшна затрэслася зямля; бо Анёл Госпадаў сышоў з неба, і, падышоўшы, адваліў камень ад дзвярэй, і сядзеў на ім.
А ў першы дзень тыдня на досвітку, калі было яшчэ цёмна, прыйшла да магілы Марыя Магдалена і ўбачыла, што камень адвалены ад магілы.
Але цвёрды падмурак Божы стаіць, маючы такую пячатку: «Пазнаў Госпад, хто ёсць Яго», і «Хай аддаліцца ад нягоднасці кожны, хто вызнае імя Госпада».
Ён загадаў: «Закрыйце ўваход у пячору вялікімі камянямі і пастаўце людзей, каб іх, запёртых, пільнавалі.
і кінуў яго ў бяздонне, і замкнуў яго, і запячатаў яго, каб не зводзіў больш народы, пакуль не міне тысяча гадоў. А пасля ён мае быць вызвалены на кароткі час.