перад абліччам Госпада, бо Ён прыходзіць, бо Ён прыходзіць судзіць зямлю. Будзе Ён судзіць сусвет справядліва і народы паводле Сваёй праўды.
МАЦЬВЕЯ 25:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А апоўначы ўзняўся крык: “Вось жаніх ідзе! Выходзьце яму насустрач”. Біблія (пераклад А.Бокуна) А сярод ночы ўзьняўся крык: “Вось, жаніх ідзе, выходзьце насустрач яму!” Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але апоўначы крык пачуўся: «вось, малады ідзе, выходзьце на сустрэчу яму». |
перад абліччам Госпада, бо Ён прыходзіць, бо Ён прыходзіць судзіць зямлю. Будзе Ён судзіць сусвет справядліва і народы паводле Сваёй праўды.
перад Госпадам, бо прыходзіць Ён судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусвет па справядлівасці і народы — па праўдзе.
І скажуць у той дзень: “Вось Ён, Той Самы Бог наш, мы чакалі Яго, каб Ён збавіў нас; Той Самы Госпад, мы трымаліся Яго: будзем цешыцца і радавацца са збаўлення Яго”».
“Дык вось што зраблю табе, Ізраэль, а што гэта зраблю табе, прыгатуйся стаць перад Богам тваім, Ізраэль,
І пашле Ён анёлаў Сваіх з трубою гучнай, і збяруць яны абраных Яго з чатырох вятроў, ад краю неба аж да канца яго.
Тады падобна будзе Валадарства Нябеснае да дзесяці дзяўчын, якія, узяўшы лампады свае, выйшлі насустрач жаніху.
Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй, і ўсе анёлы разам з Ім, тады Ён сядзе на пасадзе славы Сваёй.
Але Бог сказаў яму: “Бязглузды! У гэтую ноч запатрабуюць душу тваю ад цябе, а тое, што прыгатаваў, чыё будзе?”
прыйдзе гаспадар паслугача таго ў дзень, у які не спадзяецца, і ў час, якога не ведае, і адлучыць яго, ды прызначыць яго долю разам з нявернымі.
Бо Сам Госпад з загадам і пры голасе арханёла ды пры гуке трубы Божай сыдзе з неба, і мёртвыя, якія ў Хрысце, ўваскрэснуць першыя.
Як злодзей уначы прыйдзе дзень Госпадаў, у які нябёсы з шумам вялікім прамінуцца, стыхіі, распаленыя, знікнуць, а зямля і ўсе справы на ёй згараць.
Вось, іду як злодзей. Шчасны той, хто чувае і сцеражэ адзежу сваю, каб не хадзіць голым і каб не паказаць сораму свайго.