Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАЦЬВЕЯ 20:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Так будуць апошнія першымі, а першыя – апошнімі, бо многа пакліканых, але мала абраных».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Гэтак будуць апошнія першымі, і першыя — апошнімі, бо шмат пакліканых, але мала выбраных».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Так будуць апошнія першымі, і першыя апошнімі; бо шмат пакліканых, ды мала выбраных.

Глядзіце раздзел



МАЦЬВЕЯ 20:16
18 Крыжаваныя спасылкі  

І многія першыя будуць апошнімі, і апошнія – першымі.


Хто з дваіх выканаў волю бацькі?» Яны кажуць: «Першы». Кажа ім Ісус: «Сапраўды кажу вам: наперадзе вас мытнікі і распусніцы ідуць у Валадарства Божае.


Бо многія пакліканы, але нямногія абраны».


Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама і прасторная дарога вядзе на згубу, ды многа такіх, што праз іх ідуць.


І многія першыя будуць апошнімі, і апошнія – першымі».


Кажу вам, што ніводзін з тых людзей, што былі пакліканы, не пакаштуе маёй вячэры”».


Кажу вам: такая будзе радасць на небе дзеля аднаго грэшніка, што навяртаецца; большая, чым дзеля дзевяноста дзевяці справядлівых, якім не патрэбна навяртанне.


Дзеля таго кажу табе: адпускаюцца многія грахі ёй, бо многа ўзлюбіла. А каму менш адпускаецца, той менш і любіць».


Закон жа прыйшоў пасля, так што злачынствы памнажаліся; а дзе памножыўся грэх, там празмерна памножылася ласка,


Тых жа, якіх прызначыў, тых і паклікаў, а якіх паклікаў, тых і апраўдаў, а якіх апраўдаў, тых і ўславіў.


Дык што можам сказаць? Што пагане, якія не імкнуліся да справядлівасці, атрымалі справядлівасць, але справядлівасць, якая ёсць з веры.


Таму і мы бесперапынна дзякуем Богу, бо, калі вы прынялі слова Божае, пачутае ад нас, успрынялі яго не як слова чалавечае, але як сапраўды яно ёсць, як слова Божае, якое і дзейнічае ў вас, веруючых.