МАЦЬВЕЯ 13:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Потым, адпусціўшы людзей, Ісус увайшоў у дом, і прыйшлі да Яго вучні Яго, кажучы: «Растлумач нам прыпавесць пра кукаль на раллі». Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады Ісус, пакінуўшы натоўпы, увайшоў у дом, і падыйшлі да Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Растлумач нам прыповесьць пра кукаль на полі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады Ісус, адпусьціўшы людзей, увайшоў у дом. І прыступіўшы да Яго, вучні Яго сказалі: растлумач нам прытчу пра куколь на полі. |
Ён, адказваючы, гаворыць ім: «Вам дадзена пазнаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім гэта не дадзена.
Але калі людзі спалі, прыйшоў вораг яго, і насеяў кукалю пасярод пшаніцы, і пайшоў.
І адразу ж загадаў вучням сесці ў лодку і выправіцца раней за Яго на другі бераг, пакуль Ён адпусціць людзей.
А калі Ён увайшоў у дом, падышлі да Яго сляпыя, і кажа ім Ісус: «Ці верыце, што Я магу вам гэта зрабіць?» Сказалі Яму: «Несумненна, Госпадзе».
І зараз змусіў Ён вучняў Сваіх сесці ў лодку, каб яны выправіліся ўперад на другі бок ў Бэтсайду, пакуль Ён адпусціць людзей.
І, калі Ісус увайшоў у дом ад народа, пыталіся вучні Яго пра сэнс гэтай прыпавесці.