МАЦЬВЕЯ 10:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І не бойцеся тых, якія забіваюць цела, а душы забіць не могуць. Але бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у пекле. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы забіць ня могуць; а бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у гееньне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, але ж душы забіць ня могуць; а бойцеся болей Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у геене. |
Дзеля таго хай шануюць Яго людзі, бо не паглядзіць Ён на ўсіх тых, што здаюцца сабе мудрымі сэрцам».
Калі ты ўбачыш прыцясненні няшчасных, а таксама скажэнне суда і справядлівасці ў краі, не дзівіся з гэтай справы, бо над высокім чувае больш высокі, і над імі таксама ёсць іншыя, больш высокія;
«Я, Я сам — Пацяшальнік ваш. Хто ты, што баішся чалавека смяротнага і сына чалавечага, які, як трава, высахне?
Слухайце Мяне тыя, якія знаеце справядлівасць, народзе, у сэрцы якога — Мой закон: не бойцеся знявагі ад людзей ды не палохайцеся блюзнення іх.
Ці ж не рука Мая ўчыніла ўсё гэта, ды ўсё гэта Маё, — кажа Госпад. — Але вось да каго Я буду прыглядацца: да беднага і прыгнечанага духам, і да таго, хто трымціць перад словамі Маімі.
Ці ж вы не будзеце шанаваць Мяне, — кажа Госпад, — і не затрымціце перад абліччам Маім? Я абмежаваў мора пяском на загад вечны, якога яно не абміне; і хвалявацца будуць, але не змогуць, і ўздымацца будуць хвалі, але не пераступяць яго”.
Дык не бойцеся іх. Бо няма нічога скрытага, што не было б выяўлена, і нічога таемнага, што не стала б вядомым.
А Я вам кажу, што той, хто дарэмна гневаецца на брата свайго, будзе асуджаны; а хто скажа брату свайму: “рака”, – будзе асуджаны радай, а хто скажа: “дурны”, – будзе асуджаны агнём пякельным.
і тыя, што добра рабілі, пойдуць да ўваскрашэння жыцця, а тыя, што блага рабілі, – да ўваскрашэння суда.
Тады Паўла адказаў: «Што вы робіце, плачучы і разрываючы маё сэрца? Я гатовы не толькі ў вязніцу, але і на смерць у Ерузаліме дзеля імя Госпада Ісуса».
жонкі атрымлівалі сваіх памерлых уваскрослымі. Іншыя былі замучаны, не прыняўшы вызвалення, каб атрымаць лепшае ўваскрэсенне;
Адзін жа Заканадавец і Суддзя, Які можа збавіць і загубіць. А ты хто такі, што судзіш блізкага?
А калі б вы нават пацярпелі дзеля справядлівасці, вы шчасныя. Не палохайцеся іх пагроз ды не трывожцеся,
Нічога не бойся з таго, што трэба табе перанесці. Вось жа, мае намер укінуць некаторых з вас д’ябал у вязніцу, каб вас выпрабаваць, і будзеце цярпець гора на працягу дзесяці дзён. Будзь верны аж да смерці, і дам табе вянец жыцця.