І сказаў ён: «Хай зробіць мне Бог тое і тое, і яшчэ болей зробіць, калі галава Элісея, сына Сафата, застанецца на ім яшчэ сёння!»
МАРКА 6:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прысягнуў ёй моцна: «Пра што будзеш прасіць, дам табе, хоць бы да паловы царства майго». Біблія (пераклад А.Бокуна) І прысягнуў ёй: «Што папросіш у мяне, дам табе, хоць бы нават палову валадарства майго». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І запрысягнуўся ёй: чаго ні папросіш у мяне, дам табе, нават да палавіны майго царства. |
І сказаў ён: «Хай зробіць мне Бог тое і тое, і яшчэ болей зробіць, калі галава Элісея, сына Сафата, застанецца на ім яшчэ сёння!»
І сказаў ёй цар: «Што хочаш, царыца Эстэр? Якая твая просьба? Хоць палову царства прасі — будзе дадзена табе».
І калі выпіў цар віна, сказаў ёй: «Чаго просіш, каб даць табе, і чаго патрабуеш? Хоць палову царства майго папросіш — атрымаеш».
І ў другі дзень па выпіцці віна таксама цар спытаўся ў яе: «Што за просьба твая, Эстэр? І будзе табе дадзена, што просіш. Хоць палову царства майго папросіш — выпрасіш».
Яна ж, як выйшла, сказала маці сваёй: «Чаго мне прасіць?» Тая ж сказала: «Галаву Яна Хрысціцеля».
І Саўл прысягнуў ёй Госпадам, кажучы: «Жыве Госпад, бо не будзе табе нічога благога з-за гэтай справы».