МІХЕЯ 6:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці магу апраўдаць вагі бязбожныя і падманную вагу кашалька? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці Я маю ачысьціць шалі бязбожныя і торбу з камянямі падманлівымі? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці магу я быць чысты з вагамі няправільнымі і з падманнымі гірамі ў торбе? |
Хай будуць у вас справядлівыя вагі, правільныя гіры, справядлівая эфа ды правільны гін. Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Егіпецкай.
Вы кажаце: «Калі то пройдзе поўня месяца? Тады будзем мы прадаваць хлеб. Калі ж шабат? Тады мы адчынім свірны, каб змяншаць меру, павялічваць кошт сікля ды падманваць фальшывымі вагамі,
І ён сказаў: «Гэта бязбожнасць». І спіхнуў яе назад у эфу, і дзірку яе закрыў свінцовым кавалкам.