Калі скончацца дні ачышчэння яе дзеля нараджэння сына або дачкі, хай прынясе яна аднагадовага барана ў ахвяру цэласпалення і маладога голуба або туркаўку ў ахвяру за грэх да дзвярэй палаткі сустрэчы ды перадасць святару.
ЛЯВІТ 15:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Восьмага дня возьме яна за сябе дзвюх туркавак або двух маладых галубоў і прынясе святару да дзвярэй палаткі сустрэчы. Біблія (пераклад А.Бокуна) У восьмы дзень возьме яна за сябе дзьвюх туркавак або двух маладых галубоў і прынясе сьвятару да ўваходу ў Намёт Спатканьня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) на восьмы дзень возьме яна сабе дзьвюх галубак альбо двух маладых галубоў, і прынясе іх да сьвятара да ўваходу ў скінію сходу; |
Калі скончацца дні ачышчэння яе дзеля нараджэння сына або дачкі, хай прынясе яна аднагадовага барана ў ахвяру цэласпалення і маладога голуба або туркаўку ў ахвяру за грэх да дзвярэй палаткі сустрэчы ды перадасць святару.
Калі ж рука яе не знойдзе гэтага і не зможа яна ахвяраваць барана, хай возьме яна дзвюх туркавак або двух маладых галубоў, аднаго — у ахвяру цэласпалення, другога — у ахвяру за грэх; гэтак ачысціць яе святар, і яна будзе ачышчаная”».
У восьмы дзень хай возьме дзвюх туркавак або двух маладых галубоў, і пойдзе перад аблічча Госпада да дзвярэй палаткі сустрэчы, і аддасць іх святару.
Калі кроў затрымаецца і перастане цячы, хай адлічыць яна сем дзён; і потым будзе чыстая.
Святар аднаго складзе ў ахвяру за грэх, а другога ў ахвяру цэласпалення. Гэта ачысціць яе перад Госпадам ад цячэння нячыстасці яе.
Па прашэсці васьмі дзён паклікаў Майсей Аарона, і сыноў яго, і старэйшын родаў Ізраэля ды сказаў Аарону:
У восьмы ж дзень хай прынясе дзвюх туркавак або двух маладых галубоў святару да ўваходу ў палатку сустрэчы,
І ўвайшоў Ісус у святыню Божую, і павыганяў усіх, што прадавалі і куплялі ў святыні, а сталы мянялаў і лаўкі прадаўцоў галубоў перакуліў.