І памерла яна ў Карыят-Арбе, значыць Геброне, у зямлі Ханаан; і прыйшоў Абрагам, каб смуткаваць і плакаць па ёй.
ЛУКАША 8:52 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ўсе плакалі і галасілі па ёй. А Ён сказаў: «Не плачце, бо яна не памерла, але спіць». Біблія (пераклад А.Бокуна) А ўсе плакалі і галасілі па ёй. Ён жа сказаў: «Ня плачце; яна не памерла, але сьпіць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усе плакалі і галасілі па ёй. Але Ён сказаў: ня плачце; яна не памерла, а сьпіць. |
І памерла яна ў Карыят-Арбе, значыць Геброне, у зямлі Ханаан; і прыйшоў Абрагам, каб смуткаваць і плакаць па ёй.
І задрыжэў цар, і пайшоў у верхняе памяшканне брамы, і плакаў. І, калі ішоў, так гаварыў: «Сыне мой, Абсаломе! Абсаломе, сыне мой, сыне мой! Лепш бы я памёр, чым ты! Абсаломе, сыне мой, сыне мой!»
А выгляд славы Госпада быў, быццам агонь палаючы на вяршыні гары на вачах сыноў Ізраэля.
і на дом Давіда і на жыхароў Ерузаліма вылью дух ласкі і пабожнасці; і яны будуць глядзець на Мяне. З-за Таго, Каго прабілі, будуць яны лямантаваць, як лямантуюць па адзіным сыне, і будуць перажываць па Ім, як перажываюць звычайна па першынцу.
І ўвесь натоўп тых, што сабраліся на гэтае відовішча і бачылі, што сталася, вярталіся, б’ючы сябе ў грудзі.
І, калі Ісус прыбыў у дом, не дазволіў нікому ўвайсці, адно Пётры, Яну і Якубу разам з бацькам і маці дзяўчынкі.
Пачуўшы гэта, Ісус сказаў: «Хвароба гэта не на смерць, але на хвалу Божую, каб праз яе быў праслаўлены Сын Божы».