Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 11:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 “Мы гралі вам на жалейцы, а вы не скакалі, мы галасілі, а вы не плакалі”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 і кажуць: “Мы гралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы галасілі, і вы ня плакалі”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 кажуць: «мы гралі вам на жалейцы, а вы не скакалі; мы сьпявалі вам песьні журботныя, а вы не галасілі».

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 11:17
15 Крыжаваныя спасылкі  

І прыбылі яны ў Гарэнатад, месца, што знаходзіцца за Ярданам, там справілі пахаванне з лямантам вялікім і плакалі несупынна сем дзён.


І увесь народ праводзіў Саламона, і граў народ на флейтах, і радаваўся вялікай радасцю, і зямля шумела ад іх гомана.


Песня будзе ў вас, як пры святкаванні начной урачыстасці, і радасць сэрца — як у таго, хто спяшаецца да гукаў флейты на гару Госпада, да Скалы Ізраэля.


Я зноў адбудую цябе, і будзеш ты адбудаваная, дзева Ізраэля. Ты зноў аздобішся бубнамі сваімі і выйдзеш у карагодзе вясёлым.


Да каго прыпадобню род гэты? Ён падобны да хлапчанят, што сядзяць на рынку і, гукаючы аднагодкаў, кажуць:


Бо прыйшоў Ян, – не есць і не п’е, і кажуць: “Ён дэманам апанаваны”.


І гаворыць ім Ісус: «Ці ж могуць вясельнікі сумаваць, пакуль жаніх з імі? Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады яны будуць посціць.


А калі прыйшоў Ісус у дом начальніка, убачыў жалейнікаў і натоўп усхваляваны,


А старэйшы сын яго быў на полі і, калі вяртаўся і падыходзіў да дому, пачуў музыку і скокі,


Ішоў за Ім вялікі натоўп людзей і жанчыны, якія плакалі і галасілі.


Яны падобны да дзяцей, што сядзяць на рынку і кажуць адны да адных: “Мы гралі вам на жалейцы, а вы не скакалі, спявалі сумныя песні, а вы не плакалі”.


А ўсе плакалі і галасілі па ёй. А Ён сказаў: «Не плачце, бо яна не памерла, але спіць».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы