Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЛУКАША 7:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ісус, пачуўшы гэта, падзівіўся на яго ды, звярнуўшыся да тых, што ішлі за Ім у натоўпе, сказаў: «Кажу вам, не знайшоў я такой веры ў Ізраэлі!»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся з яго і, павярнуўшыся, сказаў натоўпу, які ішоў за Ім: «Кажу вам, што нават у Ізраілю не знайшоў Я гэткае веры».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Пачуўшы гэта, Ісус зьдзівіўся яму і, павярнуўшыся, сказаў народу, які ішоў за Ім: кажу вам, што і ў Ізраілі не знайшоў Я такое веры.

Глядзіце раздзел



ЛУКАША 7:9
9 Крыжаваныя спасылкі  

Тады, адказваючы, Ісус гаворыць ёй: «О жанчына! Вялікая вера твая, няхай станецца табе, як ты хочаш». І ў тую ж гадзіну дачка яе была аздароўлена.


Пачуўшы гэта, Ісус здзівіўся і сказаў тым, што ішлі за Ім: «Сапраўды кажу вам: ні ў кога не знайшоў Я такой веры ў Ізраэлі.


Калі ж выгнаў нячыстага духа, нямы той загаварыў. Дык дзівіліся людзі і казалі: «Ніколі гэтага не здаралася ў Ізраэлі».


І тыя, што былі адпраўлены дамоў, калі вярнуліся, знайшлі слугу здаровым.


Затым сказаў Ісус жанчыне: «Вера твая збавіла цябе, ідзі ў супакоі».


Бо і я – чалавек, пастаўлены пры ўладзе, маю пад сабой жаўнераў і кажу аднаму: “Ідзі”, і ён ідзе, а другому: “Прыйдзі”, і ён прыходзіць, і паслугачу свайму: “Рабі гэта”, і ён робіць».