Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 7:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Бо і я – чалавек, пастаўлены пры ўладзе, маю пад сабой жаўнераў і кажу аднаму: “Ідзі”, і ён ідзе, а другому: “Прыйдзі”, і ён прыходзіць, і паслугачу свайму: “Рабі гэта”, і ён робіць».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 Бо і я чалавек, які маю над сабою ўладу, і маю пад сабою жаўнераў; і кажу аднаму: “Пайдзі”, — і ён ідзе; і другому: “Прыйдзі”, — і ён прыходзіць; і слузе майму: “Зрабі тое”, — і ён робіць».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 бо я і падуладны чалавек, але, маючы ў сябе ў падначаленьні вояў, кажу аднаму: «ідзі», і ідзе; і другому: «прыйдзі», і прыходзіць; і слузе майму: «зрабі тое», і робіць.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 7:8
12 Крыжаваныя спасылкі  

бо лічу, што і сам я не варты прыйсці да Цябе; але скажы слова, і паздаравее паслугач мой.


Ісус, пачуўшы гэта, падзівіўся на яго ды, звярнуўшыся да тых, што ішлі за Ім у натоўпе, сказаў: «Кажу вам, не знайшоў я такой веры ў Ізраэлі!»


Паўла ж паклікаў аднаго з сотнікаў і сказаў: «Завядзі гэтага юнака да трыбуна, бо мае нешта яму паведаміць».


І, паклікаўшы двух сотнікаў, сказаў: «Прыгатуйце дзвесце жаўнераў, каб ішлі ў Цэзарэю, а таксама семдзясят коннікаў ды дзвесце дзіднікаў а трэцяй гадзіне ночы.


«Клаўдзій Лісій найдастойнейшаму намесніку Фэліксу – радавацца.


Дык жаўнеры паводле загаду ўзялі Паўлу і ўночы прывялі яго ў Антыпатрыду.


І загадаў сотніку пільнаваць Паўлу і быць спагадным ды не перашкаджаць нікому з яго блізкіх паслугаваць яму і прыходзіць да яго.


Ды не маю нічога пэўнага аб ім напісаць валадару. Дзеля таго прывёў я яго да вас, а асабліва да цябе, цар Агрыпа, каб, зрабіўшы допыт, меў што напісаць.


Нявольнікі, слухайцеся ва ўсім гаспадароў цялесных, не на вачах служачы, як дагаджаючы людзям, але ў прастаце сэрца, баючыся Бога.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы