ЛУКАША 22:62 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, выйшаўшы вон, Пётра горка заплакаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І, выйшаўшы вон, Пётар горка заплакаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выйшаўшы вонкі, горка заплакаў. |
Слухаў Я і пачуў перасяленца Эфраіма: «Пакараў Ты мяне, і я навучаны, як нерахманае цяля. Навярні мяне, і я навярнуся, бо Ты — Госпад, Бог мой!
І тыя з іх, якія ўцякуць — уратуюцца, і стануць на гарах, як быццам галубы з далін, будуць стагнаць кожны дзеля сваёй злачыннасці.
і на дом Давіда і на жыхароў Ерузаліма вылью дух ласкі і пабожнасці; і яны будуць глядзець на Мяне. З-за Таго, Каго прабілі, будуць яны лямантаваць, як лямантуюць па адзіным сыне, і будуць перажываць па Ім, як перажываюць звычайна па першынцу.
І прыгадаў Пётра слова Ісуса, сказаннае яму: «Перш чым певень запяе, ты тройчы зрачэшся Мяне». І, выйшаўшы вонкі, ён горка заплакаў.
І адразу другі раз запяяў певень. Тады Пётра ўспомніў словы, якія яму казаў Ісус: «Раней, чым двойчы запяе певень, ты тройчы зрачэшся Мяне», і пачаў плакаць.
І Госпад, павярнуўшыся, глянуў на Пётру; і Пётра ўспомніў слова Госпада, як яму прадказаў: «Перш, чым запяе певень, тройчы зрачэшся Мяне».