як у Мэрыбе, як у дзень спакушэння ў Масе ў пустыні, дзе спакушалі Мяне бацькі вашы: выпрабоўвалі Мяне, хоць і бачылі справы Мае.
ЛУКАША 20:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ісус, пранікаючы іх подступ, сказаў ім: «Што вы Мяне спакушаеце? Біблія (пераклад А.Бокуна) А Ён, бачачы подступ іхні, сказаў ім: «Чаму вы Мяне спакушаеце? Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ён, разгадаўшы злахітрасьць іхную, сказаў ім: што вы Мяне спакушаеце? |
як у Мэрыбе, як у дзень спакушэння ў Масе ў пустыні, дзе спакушалі Мяне бацькі вашы: выпрабоўвалі Мяне, хоць і бачылі справы Мае.
І падышлі да Яго фарысеі і садукеі, і, выпрабоўваючы, прасілі Яго, каб паказаў ім знак з неба.
І, каб сачыць за Ім, падаслалі яны шпіёнаў, якія выдавалі сябе за справядлівых, каб падлавіць Яго на словах і такім чынам выдаць Яго начальству і ўладзе намесніка.
А Ісус пранік іх разважанні і сказаў, адказваючы ім: «Што вы думаеце ў сэрцах вашых?
Але Ён ведаў думкі іх і гаворыць чалавеку, які меў сухую руку: «Падыміся і стань на сярэдзіне». І ён, падняўшыся, устаў.
і сказаў: «О ты, сын д’ябла, поўны ўсякага ашуканства ды ўсякай крывадушнасці, вораг усякай справядлівасці! Ці не перастанеш ты заварочваць простых дарог Госпадавых?
І не будзем выпрабоўваць Хрыста, як і некаторыя з іх выпрабоўвалі ды пагінулі ад змеяў.
Бо мудрасць гэтага свету ёсць глупства перад Богам, бо напісана: «Ён зловіць мудрых у іх хітрасці»
каб не былі мы ўжо хісткімі дзецьмі, што хістаюцца і зацягваюцца ўсякім ветрам навукі па хітрыні людзей, па хітраму подступу спакушэння.
І няма тварэння, схаванага ад Яго, усё вачам Яго аголена і адкрыта, і мы перад Ім адкажам.