ЛІКІ 7:45 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і аднаго бычка са статка, барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпалення, Біблія (пераклад А.Бокуна) аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, Біблія (пераклад В. Сёмухі) адно цяля, адзін баран, адно ягня-адналетак, на цэласпаленьне, |
Тлустыя цэласпаленні прынясу я Табе з ахвяраваннем бараноў, прынясу Табе быкоў з казламі.
«Што Мне безліч ахвяр вашых? — кажа Госпад. — Я здаволены цэласпаленнямі бараноў і тлустасцю адкормленых жывёл; не хачу Я крыві цялячай, ані ягнячай, ані казлінай.
Сапраўды, Ён узяў на Сябе немачы нашы, Ён Сам перанёс хваробы нашы; а мы думалі, што Ён пабіты, пакараны Богам і прыніжаны.
Бо Ён Таго, Хто не ведаў граху, учыніў за нас грахом, каб мы ў Ім сталіся справядлівасцю Божай.